Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Ар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ар
Абазначэнне адзінкі a[1], а[2], a і a
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ 100 м²[2]
Пераўтварэнне ў іншыя адзінкі вымярэння 0,01 га[3][2], 21,968 ± 0,0005 square sazhen[4], 1 square decametre[2], 21,9672 ± 0 square sazhen[2] і 100 centiare[2]
Фізічная велічыня плошча
Схематычная ілюстрацыя

Ар (абазначэнне: ар; з фр.: are ад лац.: area «плошча, паверхня», разм. со́тка) — пазасістэмная адзінка вымярэння плошчы, роўная плошчы квадрата з бокам 10 м. Выкарыстоўваецца ў земляробстве для вымярэння плошчаў участкаў паверхні Зямлі[5]. Вядомая таксама як «сотка» (гэта значыць 100 м² ці 1/100 гектара). Кратнай адзінкай з'яўляецца гектар.

1 а = 100 м² = 0,01 га

Міжнародная арганізацыя заканадаўчай метралогіі (МАЗМ) у сваіх рэкамендацыях адносіць ар да адзінак вымярэння, «якія могуць часова выкарыстоўвацца да даты, усталяванай нацыянальнымі прадпісаннямі, але якія не павінны ўводзіцца, калі яны не выкарыстоўваюцца»[6].

Ар быў усталяваны ў якасці афіцыйнай меры плошчы Французскай рэспублікі ў законе ад 18 жэрміналя III года Рэспублікі (7 красавіка 1795 года). У гэтым жа законе было ўведзена і само слова «ар» ад лац.: area і фр.: are, у значэнні «плошча, паверхня, участак, поле, пустка»[7].

Да кратных адзінак плошчы, акрамя гектара, адносяцца дэкары ці дунамы, роўныя 10 арам, і тайскі рай, роўны 16 арам.

Зноскі

  1. Logopedia
  2. а б в г д е Ар // Анрио — Атоксил — 1926. — Т. 3.
  3. Гейльброн — Германия // Большая советская энциклопедия. Том 15, 1929 — 1929. — Т. 15.
  4. Ар // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСент-Питерсберг: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. II. — С. 286.
  5. Деньгуб В. М., Смирнов В. Г. Единицы величин. Словарь-справочник. — М.: Издательство стандартов, 1990. — С. 21—22. — 240 с. — ISBN 5-7050-0118-5.
  6. Міжнародны дакумент МАЗМ D2. Узаконеныя (афіцыйна дапушчаныя да ўжывання) адзінкі вымярэнняў. Дадатак A Архівавана 14 кастрычніка 2013.
  7. Are in Online Etymology Dictionary (англ.)