Стэфан II (III)
Стэфан II (III) | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Stephanus PP. II (III) | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэфан II | ||||||
Пераемнік | Павел I | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | прэсвітар, аўтар | ||||||
Нараджэнне |
каля 714 |
||||||
Смерць |
26 красавіка 757[1] |
||||||
Пахаванне | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стэфан II (III) (лац.: Stephanus PP. II (III); 715, Рым — 26 красавіка 757) — Папа Рымскі з 26 сакавіка 752 па 26 красавіка 757.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з арыстакратычнай рымскай сям’і. Галоўнай праблемай пяцігадовага пантыфікату быў наступ лангабардаў у Італіі. У 752 годзе падпісаў мір на 20 гадоў з каралём лангабардаў Айстульфам, але праз 4 месяцы той парушыў мірны дагавор і абвясціў аб намеры далучыць Рым да каралеўства. Спробы Папы Стэфана пачаць новыя перамовы з лангабардамі праваліліся, Канстанцінопаль адмовіў Папе ў дапамозе. У гэтых умовах Папа быў вымушаны звярнуцца па дапамогу да франкаў.
У 754 годзе ён паехаў у Парыж, дзе заключыў саюз з Піпінам Кароткім супраць лангабардаў. У базіліцы Сен-Дэні Папа памазаў на царства Піпіна і яго сыноў і абвясціў караля франкаў патрыцыем і абаронцам Хрысціянскай царквы. Землі, адваяваныя Піпінам у 756 годзе, паклалі пачатак стварэнню Папскай вобласці. Акрамя гэтага, Стэфан пачаў у Рыме будаўніцтва званіц і ўвёў у Рыме звон.
Зноскі
- ↑ autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.