1966
Выгляд
Гады |
1963 · 1964 · 1965 — 1966 — 1967 · 1968 · 1969 |
Дзесяцігодзьдзі |
1940‑я · 1950‑я — 1960‑я — 1970‑я · 1980‑я |
Стагодзьдзі |
XIX ст. — XX стагодзьдзе — XXI ст. |
Грыгарыянскі каляндар | 1966 MCMLXVI |
Ад заснаваньня Рыму | 2719 |
Армянскі каляндар | 1415 ԹՎ ՌՆԺԵ |
Каляндар Багаі | 122 — 123 |
Бізантыйскі каляндар | 7474 — 7475 |
Бірманскі каляндар | 1328 |
Будысцкі каляндар | 2510 |
Каляндар бэрбэраў | 2916 |
Габрэйскі каляндар | 5726 — 5727 |
Галяцэнскі каляндар | 11966 |
Іранскі каляндар | 1344 — 1345 |
Індуісцкія календары | |
· Бікрам Самват | 2021 — 2022 |
· Нацыянальны каляндар | 1888 — 1889 |
· Калі-юга | 5067 — 5068 |
Карэйскі каляндар | 4299 |
Кітайскі каляндар | 4662 — 4663 |
Копцкі каляндар | 1682 — 1683 |
Мусульманскі каляндар | 1385 — 1386 |
Тайскі сонечны каляндар | 2509 |
Этыёпскі каляндар | 1958 — 1959 |
1966 (MCMLXVI) — звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў суботу; 1966-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 966-ы год II тысячагодзьдзя, 66-ы год XX стагодзьдзя і 7-ы год 1960-га дзесяцігодзьдзя.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 3 студзеня — пераварот у Верхняй Вольце
- 11 студзеня — уведзены ў эксплюатацыю Тбіліскі мэтрапалітэн
- 16 студзеня — у Таронта ўтварыўся Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады
- 31 студзеня — заснаваны футбольны клюб «Энэргі Котбус»
- 3 лютага — аўтаматычная міжплянэтная станцыя «Месяц-9» ажыцьцявіла першую мяккую пасадку на паверхню Месяца
- 9 лютага — заснаваны хакейны клюб «Лос-Анджэлес Кінгс»
- 25 лютага — заснаванае дзяржаўнае нафтагазаздабывальнае аб’яднаньне «Беларуснафта»
- 1 красавіка — заснаваны Берасьцейскі інжынэрна-будаўнічы інстытут
- 3 красавіка — савецкая станцыя «Месяц-10» стала першым штучным спадарожнікам Месяца
- 26 красавіка — Ташкенцкі землятрус сілай 5 балаў
- 26 траўня — Гаяна атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі
- 28 траўня — Івацэвічы атрымалі статус места
- 1 ліпеня — Францыя выйшла з вайсковай арганізацыі НАТО, застаўшыся ў палітычнай
- 6 ліпеня — Малаві абвешчаная рэспублікай
- 31 ліпеня — у Беларусі аднавілі 17 раней зьліквідаваных раёнаў
- 15 жніўня — увайшоў у зварот угандыйскі шылінг
- 26 жніўня — пачалася вайна Намібіі за незалежнасьць
- 28 жніўня — у Аргентыне скасаванае права на страйк
- 29 жніўня — «The Beatles» далі свой апошні канцэрт у парку Кэндлстык у Сан-Францыска
- 6 верасьня — заснаваны румынскі аўтазавод «Дачыя»
- 8 верасьня — на тэлеэкраны выйшла першая сэрыя «Зорнага шляху»
- 14 верасьня — увайшоў у зварот кенійскі шылінг
- 30 верасьня — Батсвана абвясьціла незалежнасьць ад Вялікабрытаніі
- 4 кастрычніка — Лесота атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі
- 9 лістапада — у Оўклэндзе адкрытая Оракл-арэна
- 30 лістапада — Барбадас атрымаў незалежнасьць ад Вялікабрытаніі
- 3 сьнежня — ля Крамлёўскай сьцяны былі пахаваныя парэшткі Невядомага салдата
- 9 сьнежня — Барбадас далучыўся да Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў
- 15 сьнежня — адкрыцьцё дзясятага спадарожніка Сатурну, названага Янусам
- 19 сьнежня — заснаваны Азіяцкі банк разьвіцьця
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 9 студзеня — Сьвятлана Стацэнка, заслужаная дзяячка культуры Рэспублікі Беларусь
- 10 студзеня — Яраслаў Раманчук, беларускі палітык і эканаміст
- 3 лютага — Алена Швайбовіч, беларуская баскетбалістка
- 21 лютага — Юры Бохан, беларускі гісторык і археоляг
- 27 лютага — Балтасар Кармакур, ісьляндзкі прадусар, рэжысэр
- 28 лютага — Алесь Бадак, беларускі пісьменьнік, паэт, публіцыст
- 11 сакавіка — Зьміцер Яцкевіч, беларускі гісторык
- 15 сакавіка
- Уладзіслаў Стасяк, польскі дзяржаўны дзяяч
- Валер Шанталосаў, савецкі і беларускі футбаліст, брамнік
- 18 сакавіка — Джэры Кантрэл, амэрыканскі музыка
- 25 сакавіка
- Джэф Гілі, канадзкі рок-гітарыст, трубач і сьпявак
- Антон Роган, ірляндзкі футбаліст
- Тацяна Патыц, нямецкая фотамадэль
- 9 красавіка — Алесь Ліпай, беларускі журналіст, паэт
- 13 красавіка — Юрась Барысевіч, беларускі літаратар
- 3 траўня — Катрын Гёрынг-Экарт, нямецкая дзяржаўная дзяячка
- 5 траўня — Сяргей Станішаў, баўгарскі палітык, журналіст і гісторык
- 15 траўня — Наталка Бабіна, беларуская пісьменьніца, журналістка
- 19 траўня — Уладзімер Серпікаў, беларускі дыплямат
- 28 траўня — Міленка Ергавіч, басьнійска-харвацкі пісьменьнік, публіцыст
- 2 чэрвеня — Абдул-Халім Садулаеў, чачэнскі дзяржаўны дзяяч
- 16 чэрвеня — Юлія Латыніна, расейская журналістка, пісьменьніца
- 27 чэрвеня
- Джэфры Джэйкаб Абрамс, амэрыканскі кіна- і тэлепрадусар, сцэнарыст, актор, кампазытар і рэжысэр
- Айґарс Калвітыс, латвійскі палітык, прэм’ер-міністар Латвіі
- 30 чэрвеня — Майк Тайсан, амэрыканскі баксэр
- 1 ліпеня — Рафаэль Сіманкас, гішпанскі палітык
- 5 ліпеня — Джанфранка Дзола, італьянскі футбаліст
- 7 ліпеня
- Віктор Бэтанкур, эквадорскі рымска-каталіцкі дзеяч
- Ільля Гурвіч, расейскі этнограф, доктар гістарычных навук
- 14 ліпеня
- Міхал Ермашкевіч, беларускі рымска-каталіцкі дзеяч
- Юры Крываручка, украінскі палітычны дзяяч
- Мэт’ю Фокс, амэрыканскі актор
- 15 ліпеня — Раймандс Вэёніс, латвійскі дзяржаўны і палітычны дзяяч
- 22 ліпеня — Іван Ахлабысьцін, расейскі актор, рэжысэр, сцэнарыст
- 7 жніўня — Джымі Ўэйлз, заснавальнік і прэзыдэнт Фундацыі Вікімэдыі
- 12 жніўня — Лера Сом, беларуская паэтка, бард
- 13 жніўня — Інгмарс Лідака, латвійскі палітык
- 14 жніўня — Гэлі Бэры, амэрыканская кінаакторка
- 15 жніўня — Яўген Агрэст, швэдзкі шахматыст беларускага паходжаньня
- 18 жніўня — Алена Брава, беларуская пісьменьніца
- 19 жніўня — Алег Дзярновіч, беларускі гісторык і выдавец
- 20 жніўня — Энрыка Лета, італьянскі дзяржаўны дзяяч
- 22 жніўня — Эдыўалэй Экінуэй-Эґбэджэй, брытанскі актор
- 25 жніўня — Дэрак Шарыньян, амэрыканскі музыка
- 27 жніўня — Юган Партс, эстонскі палітык, прэм’ер-міністар Эстоніі
- 4 верасьня — Яна Дзягілева, расейская паэтка, сьпявачка
- 11 верасьня — Катарына Альбэрт і Парадыс, гішпанская пісьменьніца
- 21 верасьня — Кіфер Сазэрлэнд, канадзкі актор
- 28 верасьня — Міхаіл Орда, беларускі палітычны дзяяч
- 1 кастрычніка
- Джордж Вэа, лібэрыйскі футбаліст, палітык
- Уладзімер Калтовіч, беларускі дзяржаўны дзяяч
- 9 кастрычніка — Дэйвід Кэмэран, брытанскі палітык
- 24 кастрычніка — Раман Абрамовіч, расейскі прадпрымальнік
- 7 лістапада — Піт Паўлаў, беларускі музыка
- 17 лістапада — Сафі Марсо, француская кінаакторка, кінарэжысэрка, пісьменьніца, сьпявачка
- 22 лістапада — Філіп Качмарак, польскі палітык
- 23 лістапада — Міхась Скобла, беларускі паэт, парадыст, перакладчык, эсэіст
- 3 сьнежня — Людміла Канановіч, дзяржаўная дзяячка Беларусі
- 5 сьнежня — Патрысія Каас, француская сьпявачка і акторка
- 8 сьнежня — Шынэйд О'Конар, ірляндзкая сьпявачка
- 14 сьнежня — Гэле Торнінг-Шміт, дацкая палітык
- 16 сьнежня — Дэніс Ўайз, ангельскі футбаліст і трэнэр
- 28 сьнежня
- Каліёпі Буклэ, македонская сьпявачка
- Войцех Войда, польскі музыка
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 9 студзеня — Ігар Хадановіч, беларускі пісьменьнік
- 14 студзеня — Сяргей Каралёў, украінскі савецкі навуковец у галіне касманаўтыкі
- 6 лютага — Віліс Лацыс, латыскі пісьменьнік
- 12 лютага — Эліё Вітарыні, італьянскі пісьменьнік, перакладчык
- 18 лютага — Вацлаў Аношка, беларускі каталіцкі сьвятар бізантыйскага абраду
- 20 лютага — Чэстэр Ўільям Німіц, амэрыканскі вайсковец
- 5 сакавіка — Ганна Ахматава, расейская паэтка, пісьменьніца
- 1 красавіка — Брыян О'Нуалан, ірляндзкі пісьменьнік
- 13 красавіка
- Абдул Салам Арэф, ірацкі вайсковы, палітычны і дзяржаўны дзяяч
- Жорж Дзюамель, францускі пісьменьнік
- 30 красавіка — Рычард Фарыньня, амэрыканскі кампазытар, музыка, пісьменьнік
- 11 чэрвеня — Сьцяпан Баркоўскі, беларускі крытык, літаратуразнаўца, этнограф
- 25 чэрвеня — Язэп Бельскі, савецкі партыйны і прафсаюзны дзяяч
- 2 ліпеня — Ян Бжэхва, польскі паэт, перакладчык
- 23 ліпеня — Аляксандар Ружанцоў, беларускі вайсковы дзеяч, пісьменьнік, бібліёграф
- 23 жніўня — Лао Шэ, кітайскі літаратар
- 9 верасьня — Язэп Дашута, беларускі рэлігійны і культурны дзяяч
- 26 верасьня — Іван Сікора, беларускі сэлекцыянэр-аматар
- 13 кастрычніка — Віктар Яцунскі, расейскі гісторык
- 24 кастрычніка — Соф’я Яноўская, стваральніца савецкай школы філязофіі матэматыкі
- 1 лістапада — Якуб Шынкевіч, татарскі рэлігійны й грамадзкі дзяяч
- 13 сьнежня — Станіслаў Мікалайчык, польскі палітычны дзяяч
- 15 сьнежня — Ўолт Дыснэй, амэрыканскі аніматар