Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Зрок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эвалюцыя вока

Зрок — успрыманьне арганізмам навакольнага сьвету праз улоўліваньне ворганамі зроку сьвятла, якое адлюстроўваецца ці выпраменьваецца аб’ектамі сьвятла.

У працэсе эвалюцыі зрок удасканальваўся: ад здольнасьці адрозьніваць толькі сьвятло ад цемры, напрыклад, у дажджавых чарвей, да разнастайнага аналізу адлюстраваньня. Вока чалавека ўспрымае сьвятло з даўжынёй хвалі 380—760 нм.

На органы зроку ўсе прадметы ўзьдзейнічаюць адбітымі або прамымі сьветлавымі праменямі. Пад узьдзеяньнем энэргіі сьвятла ў палачках і колбачках сятчаткі вока адбываюцца фотахімічныя рэакцыі, узьнікаюць электрычныя токі, якія выклікаюць нэрвовыя імпульсы, што перадаюцца па праводных шляхах зрокавага аналізатара да цэнтральнага коркавага аддзелу мозгу, дзе фарміруюцца зрокавыя адчуваньні.

Адрозьніваюць зрок цэнтральны і перыфэрычны. Зрок характарызуецца вастрынёй. Нармальная вастрыня зроку — здольнасьць адрозьніваць 2 кропкі прадмету з вуглом паміж імі ў 1’. Да функцый зроку адносяць і бінакулярны зрок.