Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Заяц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Заяц
Заяц-русак (Lepus europaeus)
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
КлясаСысуны (Mammalia)
АтрадЗайцападобныя (Lagomorpha)
СямействаЗайцавыя (Leporidae)
РодЗаяц
Бінамінальная намэнклятура
Lepus
Linnaeus, 1758

Заяц[1] — род сысуноў сямейства зайцавых атрада зайцападобных.

Пашыраны ў Эўразіі, Паўночнай Амэрыцы і Афрыцы. Найбольш вядомыя заяц-бяляк, заяц-русак, талай.

Даўжыня да 75 см, маса да 7 кг. Заднія канечнасьці звычайна значна даўжэйшыя за пярэднія. Вушы доўгія, хвост кароткі. Размнажаюцца да 5 разоў за год. Дзіцяняты (2—8) нараджаюцца відушчыя, укрытыя поўсьцю, здольныя адразу бегаць. Кормяцца травяністай расьліннасьцю, карой, пупышкамі, галінкамі дрэў і кустоў, сенам і інш.

Аб’екты паляваньня.

Ёсць 32 віды з роду зайцаў (Lepus): L. alleniL. americanusL. arcticusL. brachyurusL. californicusL. callotisL. capensisL. castroviejoiL. comusL. coreanusL. corsicanusL. europaeusL. faganiL. flavigularisL. granatensisL. habessinicusL. hainanusL. insularisL. mandshuricusL. microtisL. nigricollisL. oiostolusL. othusL. peguensisL. saxatilisL. sinensisL. starckiL. tibetanusL. timidusL. tolaiL. townsendiiL. yarkandensis

  1. ^ Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Выпуск дванаццаты. Назовы жывёл / Смоліч Ар.. — Менск: Інстытут Беларускае Культуры, 1927. — С. 25. — 71 с.