Людавік Жулі
Людавік Жулі (па-француску: Ludovic Giuly; нарадзіўся 10 ліпеня 1976 году ў Ліёне) — францускі футбаліст, гуляў на пазыцыях нападніка і паўабаронцы.
Людавік Жулі | ||
Ludovic Giuly | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 ліпеня 1976 (48 гадоў) Ліён, Францыя | |
Рост | 164 см | |
Вага | 62 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1994—1998 1998—2004 2004—2007 2007—2008 2008—2011 2011—2012 2012—2013 2013—2016 |
Ліён Манака Барсэлёна Рома Пары Сэн-Жэрмэн Манака Ляр’ен Монт-д’Ор-Азэрг |
100 (21) 184 (47) 85 (19) 32 (6) 100 (16) 27 (3) 17 (1) 39 (16) |
Зборныя | ||
2000—2005 | Францыя | 17 (3) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьПасьля пачатку сваёй футбольнай кар’еры ў «Ліёне» ў 1994 годзе, Жулі перайшоў у «Манака» ў студзені 1997 году. А затым 28 чэрвеня 2004 году зь ім падпісала кантракт «Барсэлёна».
Клюбная яго кар’ера склалася значна лепш. У сэзоне 1999—2000 гадоў ён стаў чэмпіёнам Францыі ў складзе «Манака». Затым у складзе «манегаскаў» дайшоў да фіналу Лігі чэмпіёнаў. Пасьля пераходу ў «Барсэлёну» Жулі выйграў 2 чэмпіянаты Гішпаніі, Супэркубак Гішпаніі і Лігу чэмпіёнаў.
17 ліпеня 2007 году Жулі падпісаў трохгадовы кантракт з італьянскай «Ромай», па якім ён атрымліваў 1,8 млн эўра ў год. «Барсэлёна» атрымала ад продажу футбаліста 3,2 млн эўра[1]. 18 ліпеня 2008 году Жулі перайшоў у «Пары Сэн-Жэрмэн» за 2,5 мільёнаў эўра.
9 жніўня 2011 году Людавік падпісаў кантракт з клюбам «Манака» тэрмінам на 2 гады[2]. 1 жніўня 2012 году Жулі й «Манака» скасавалі кантракт па ўзаемнай згодзе, і Людовік падпісаў пагадненьне з клюбам «Ляр’ен», разлічанае на адзін год.
Міжнародная
рэдагавацьЖулі згуляў 17 матчаў за зборную Францыі, але спачатку ён прапусьціў Эўра-2004 з-за траўмы, а затым Чэмпіянат сьвету 2006 году, паколькі малады плэймейкер «Марсэлю» Франк Рыбэры не пакінуў для Жулі месца ў складзе. Пасьля траўмы Джыбрыля Сысэ напярэдадні турніру для Жулі ізноў зьявілася надзея, але трэнэр зборнай упадабаў яму Сыднэя Гаву. Адзіны для Людовіка посьпех у зборнай — перамога на Кубку Канфэдэрацыяў у 2003 годзе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Acquisizione del diritto alle prestazioni sportive del calciatore Ludovic Giuly. (італ.) Афіцыйная старонка АС Рома
- ^ Ludovic Giuly nouvelle recrue!. Site officiel de l'AS Monaco FC
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная старонка (анг.)
- Профіль (фр.) на сайце L'Équipe