Комі-Пярмяцкая акруга
Комі-Пярмя́цкая акру́га (па-расейску: Коми-Пермяцкий округ, па-комі-пярмяцку: Коми-Пермяцкöй округ, Перем Коми кытш) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, акруга ў Пермскім краі Расеі. Месьціцца на паўночным захадзе краю.
Комі-Пярмяцкая акруга | |
рас. Коми-Пермяцкий округ, комі-пярм. Коми-Пермяцкöй округ, Перем Коми кытш | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | акруга |
Уваходзіць у | Пермскі край |
Адміністрацыйны цэнтар | Кудымкар |
Улучае | 6 муніцыпальных раёнаў, 1 меская акруга |
Дата ўтварэньня | 26 лютага 1925 (як Комі-Пярмяцкая нацыянальная акруга) 1977 (як Комі-Пярмяцкая аўтаномная акруга) 1 сьнежня 2005 (як Комі-Пярмяцкая акруга Пермскага краю) |
Афіцыйныя мовы | расейская, комі-пярмяцкая |
Насельніцтва (2012) | 114 839 чал.[1] |
Нацыянальны склад | комі-пермякі (59%), расейцы (38%) |
Плошча | 32 900[2] км² |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня | 335 м 335 м |
Месцазнаходжаньне Комі-Пярмяцкай акругі | |
Мапа Комі-Пярмяцкай акругі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +6 |
Тэлефонны код | +7 34-260 |
Паштовыя індэксы | 619000-619681 |
Код аўтам. нумароў | 81, 59, 159 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьКомі-Пярмяцкая акруга знаходзіцца ў нізоўі Ўралу, у крайняй усходняй частцы эўрапейскае часткі Расеі. Плошча акругі складае 32800 км², найвышэйшая кропка над узроўнем мора — 335 м., 82% тэрыторыі пакрытыя лясамі[2]. Тэрыторыя Комі-Пярмяцкай акругі складае 20,0% ад тэрыторыі ўсяго Пермскага краю[2], у які ўваходзіць акруга. На тэрыторыі акругі працякаюць рэкі Кама (у прыватнасьці, паўднёва-ўсходняя частка акругі выходзіць сваімі межамі да Камскага вадасховішча), а таксама Іньва, Каса ды Вясьляна.
Тры раёны акругі залічаныя да раёнаў Крайняе Поўначы.
Акруга мяжуе з астатнімі раёнамі Пермскага краю, а таксама з Рэспублікай Комі (на поўначы ды паўночным захадзе) і Кіраўскаю вобласьцю (на захадзе).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьКомі-Пярмяцкая акруга падзяляецца на 7 муніцыпальных утварэньняў: 1 мескую акругу (Кудымкарскую, якая аб'ядноўвае на сваёй тэрыторыі адміністрацыйны цэнтар акругі места Кудымкар) і шэсьць муніцыпальных раёнаў. Муніцыпальныя раёны ўлучаюць 30 сельскіх паселішчаў[a], у склад якіх у сваю чаргу ўваходзяць 705 сельскіх населеных пунктаў.
Назва | Арыгінальная назва | Адміністрацыйны цэнтар |
---|---|---|
Гайнскі | Гайнский муниципальный район, Гайна район |
Гайны |
Качоўскі | Кочевский муниципальный район, Кӧчладор район |
Качова |
Косінскі | Косинский муниципальный район, Кӧсладор район |
Каса |
Кудымкарская меская акруга |
Кудымкарский городской округ | |
Кудымкарскі | Кудымкарский муниципальный район, Кудымкар район |
Кудымкар |
Юрлінскі | Юрлинский муниципальный район, Юрла район |
Юрла |
Юсьвінскі | Юсьвинский муниципальный район, Юсьва район |
Юсьва |
Гісторыя
рэдагавацьУтвораная 26 лютага 1925 року як Комі-Пярмяцкая нацыянальная акруга ў складзе тагачаснае Ўральскае вобласьці РСФСР, захоўваючы сваю назву да 1977 року.
17 студзеня 1934 року па падзеле Ўральскае вобласьці апынулася ў складзе Сьвярдлоўскае вобласьці, пасьля вылучэньня зь ейнае тэрыторыі Пермскае вобласьці трапіла ў склад апошняй (3 кастрычніка 1938 року).
У 1977 годзе зьмяняе сваю назву, набыўшы назоў Комі-Пярмяцкая аўтаномная акруга.
У 1992 року акруга атрымала статус самастойнага суб'екту Расейскае Фэдэрацыі, аднак пры гэтым яна фармальна працягвала знаходзіцца ў складзе Пермскае вобласьці і ладзіла зь ёю свае дачыненьні на дамоўнай аснове (для поўнага выхаду акругі са складу вобласьці было патрэбным прыняцьце спэцыяльнага фэдэральнага закону, як, напрыклад, у выпадку з Чукоцкай аўтаномнай акругай).
У 2003 годзе Комі-Пярмяцкая аўтаномная акруга ды Пермская вобласьць сталі ініцыятарамі рэфэрэндуму па аб'яднаньні ў адзіны суб'ект фэдэрацыі[2]. 1 сьнежня 2005 году аўтаномная акруга спыніла сваё існаваньне, утварыўшы пры аб'яднаньні зь Пермскаю вобласьцю новы суб'ект — Пермскі край. Аўтаномная акруга пры гэтым страціла свой статус суб'екту Расейскае Фэдэрацыі, пры гэтым у складзе Пермскага краю на тэрыторыі колішняй аўтаномнай акругі ўзьнікла новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэньне — Комі-Пярмяцкая акруга.
Дэмаграфія
рэдагавацьКолькасьць насельніцтва складае 114 839 чалавек, большасьць зь якіх складаюць комі-пермякі (59,0%) і расейцы (38,2%). Найбольш населенымі раёнамі акругі зьяўляюцца Кудымкарскі ды Юсьвінскі — складаючы 24,0% адсоткі ад тэрыторыі, у іх засяроджаныя да 40,0% насельніцтва[2].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Аналяг беларускага сельсавету.