Аб’яднаная грамадзянская партыя
Гэтая старонка ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
Аб’ядна́ная грамадзя́нская па́ртыя (АГП) — адна з найбуйнейшых партыяў Беларусі. Лідэрам партыі зьяўляецца Мікалай Казлоў (з 2018 году, да гэтага АГП кіравалі Васіль Палякоў, Анатоль Лябедзька і Станіслаў Багданкевіч). Вядомыя сябры партыі: Генадзь Карпенка, Віктар Ганчар, Юры Захаранка, Міхаіл Чыгір, Аляксандар Дабравольскі, Андрэй Клімаў, Уладзімер Кудзінаў, Аляксандар Сасноў, Павал Казлоўскі. Кіруючы орган — Нацыянальны камітэт.
Аб’яднаная Грамадзянская Партыя | |
па-беларуску: Аб’яднаная грамадзянская партыя | |
Лідэр партыі | Мікалай Казлоў |
---|---|
Дата заснаваньня | 1 кастрычніка 1995 |
Распушчаная | 15 жніўня 2023 году |
Штаб-кватэра | Менск, вул. В. Харужай, 22, офіснае памяшканьне № 1701 |
Саюзьнікі і блёкі | АДС |
Ідэалёгія | лібэралізм |
Колькасьць | 4000 |
Дэвіз | «Свабода, уласнасьць, законнасьць» |
Афіцыйны сайт | www.ucpb.org |
15 жніўня 2023 году Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Аб’яднаную грамадзянскую партыю.[1]
Мэты
рэдагавацьСадзейнічаньне стварэньню грамадзянскай супольнасьці і прававой дзяржавы на падставе свабодных рынкавых адносін, прыярытэту правоў чалавека, агульначалавечых каштоўнасьцяў і плюралізму па ўсіх напрамках разьвіцьця грамадзтва; абарона правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян Беларусі ў межах дзеючага заканадаўства, садзейнічаньне стварэньню ўмоваў для павышэньня ўзроўню жыцьця грамадзян шляхам рашучага рэфармаваньня эканомікі, інтэграцыі рэспублікі ў сусьветнае эканамічнае супольніцтва.[2]
Пазыцыя партыі — лібэральна-кансэрватыўная, асноўныя каштоўнасьці — свабода, асабістая ўласнасьць, правы чалавека. Партыя не падтрымлівае і асуджае палітыку Аляксандра Лукашэнкі.
Гісторыя
рэдагавацьСтворана 1 кастрычніка 1995 году злучэньнем дзьвюх партыяў — Аб’яднанай дэмакратычнай (АДПБ, створана ў 1990 годзе) і Грамадзянскай (створана ў 1994 годзе). 28 лістапада 1995 году партыя прайшла працэдуру рэгістрацыі. 19 жніўня 1996 году зацьверджаны сьцяг партыі: белае палатно, у цэнтры якога ў чырвоным авале намаляваны чырвоны конь. 30 ліпеня 1999 году партыя прайшла працэдуру перарэгістрацыі. У кастрычніку 2005 году лідэр партыі Анатоль Лябедзька прайграў выбары адзінага кандыдата ад апазыцыі ў прэзыдэнты Беларусі.
Старшыні партыі
рэдагаваць- Станіслаў Багданкевіч (1995—2000)
- Анатоль Лябедзька (2000—2018)
- Васіль Палякоў (2018)
- Мікалай Казлоў (2018 — цяперашні час)