Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Дынама Менск (хакейны клюб)

«Дынама» — беларуская каманда па хакеі з шайбай зь Менску. Выступае ў Кантынэнтальнай хакейнай лізе.

Дынама Менск
Заснаваны 1992
Адкуль Менск, Беларусь
Пляцоўка Менск-Арэна
Зьмяшчальнасьць: 15 086
Генэральны дырэктар Анатоль Курылец
Чэмпіянат КХЛ
Канфэрэнцыя Заходняя
Дывізіён Тарасава
Клюбныя колеры               
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
hcdinamo.by (рас.)​ (анг.)

Гісторыя

рэдагаваць

Менская хакейная каманда «Дынама» была створана ў 1966 годзе. Выступала ў чэмпіянатах БССР. У сэзонах 1967/1968 і 1969/1970 была чэмпіёнам рэспублікі, у сэзоне 1968/1969 — срэбраным прызэрам. Пасьля каманда спыніла існаваньне.

Улетку 1976 году менскае «Тарпэда», якое выступала да таго часу ў заходняй зоне другой групы клясы «А» (трэці паводле сілы дывізіён чэмпіянату СССР), перайшло пад юрысдыкцыю ФСТ «Дынама». Спартовае таварыства, заснаванае сілавымі ведамствамі, стварыла ўмовы для іншагародніх гульцоў, вырашыла многія жыльлёвыя і матэрыяльныя пытаньні, наладзіла сувязі з маскоўскімі аднаклюбнікамі. Каманду ўзначаліў аўтарытэтны новасыбірскі спэцыяліст Віталь Стаін, якому дапамагаў былы брамнік «Тарпэда» Юры Ніканаў. Добрай дапамогай для будучага «Дынама» стала адкрыцьцё крытага катка ў парку Горкага, які быў пабудаваны ў 1976 годзе. На базе катка была створана СДзЮШАР «Юнацтва», выхаванцы якой пасьля склалі касьцяк «Дынама».

Ужо ў год дэбюту «Дынама» заваявала пуцёўку ў першую групу чэмпіянату СССР, а праз тры сэзоны, у 1980 годзе, дамаглося выхаду ў найвышэйшую лігу. У найвышэйшай лізе каманда замацавацца ня здолела і, заняўшы апошняе 12 месца, вылецела ў клясу «А». У 1982 і 1983 гадох «Дынама» ўдзельнічала ў пераходных турнірах за права гуляць у найвышэйшай лізе, аднак прабіцца туды зноўку не сталася магчымым.

Вяртаньне ў эліту савецкага хакею адбылося ў 1988 годзе, калі новае пакаленьне выхаванцаў «Юнацтва» на чале з Уладзімерам Крыкуновым здолела нарэшце пераадолець бар’ер пераходнага турніру. Лепшага выніку ў чэмпіянатах СССР «Дынама» дамаглося ў сэзоне 1989—1990 гадоў, калі адзіны раз у сваёй гісторыі камандзе атрымалася правесьці другі этап розыгрышу чэмпіянату вышэйшай лігі ў дзясятцы наймацнейшых каманд. Хакеісты, якія гулялі ў канцы 1980-х гадоў у складзе «Дынама» пасьля склалі аснову зборнай Беларусі, у зборную СССР выклікаліся Юры Крывахіжа і Андрэй Кавалёў.

Каманда адроджаная ў 2003 годзе. Чэмпіён Беларусі ў сэзоне 2006/2007, срэбраны прызэр у сэзоне 2005/2006. З 2008 году ўдзельнік міжнароднай хакейнай лігі — КХЛ, прадстаўнік Дывізіёну Баброва, з 2010 — Дывізіёну Тарасава. Уладальнік Кубка Шпэнглера 2009.

На пачатку верасьня 2010 г. клюб займеў новы беларускамоўны гімн у суправаджэньні беларускіх традыцыйных інструмэнтаў. Музыку напісаў і выканаў гурт «Палац» на чале Алегам Хаменкам. Тэкст 2 куплетаў напісаў паэт Алесь Камоцкі. Прэзэнтацыя гімна прайшла ў спартовым комплексе «Менск-Арэна» перад 7 тысячамі заўзятараў[1]. 24 студзеня 2012 году заўзятары клюбу падалі прашэньне да кіраўніцтва «Менск-Арэны» аб беларускамоўным дыктарскім і дыджэйскім суправаджэньні хатніх гульняў «Дынама»[2].

Паводле стану на 14 верасьня 2024 году

Брамнікі
1 Сьцяг Расеі  Андрэй Карэеў 19.11.1994 22 Сьцяг Расеі  Ягор Вяльмакін 08.04.2003
39 Сьцяг Расеі  Андрэй Ціхаміраў 30.06.1995
Абаронцы
3 Сьцяг Беларусі  Павал Дзянісаў 17.05.2001 5 Сьцяг Канады  Робэрт Гэмілтан 31.03.1994
10 Сьцяг Канады  Нікаля Мэлёш 18.07.1997 18 Сьцяг Беларусі  Крыстыян Гэнкель 07.11.1995
27 Сьцяг Канады  Джош Брук 17.06.1999 33 Сьцяг Канады  Брэйдзі Лайл 06.06.1999
61 Сьцяг Канады  Ксаўе Ўэле 29.07.1993 79 Сьцяг ЗША  Джордан Грос 09.05.1995
89 Сьцяг Беларусі  Дзьмітры Корабаў 12.03.1989
Нападнікі
7 Сьцяг ЗША  Сэм Энас 01.06.1993 13 Сьцяг Беларусі  Вадзім Мароз 20.11.2003
19 Сьцяг Канады  Дылён Дзюбэ 20.07.1998 23 Сьцяг Беларусі  Андрэй Стась 18.10.1988
26 Сьцяг Беларусі  Данііл Сацішвілі 14.07.2003 34 Сьцяг Беларусі  Сяргей Кузьняцоў 14.05.2002
67 Сьцяг Беларусі  Ягор Борыкаў 28.08.2005 80 Сьцяг Беларусі  Ільля Вусаў 03.08.2001
81 Сьцяг Беларусі  Віталь Пінчук 11.01.2002 83 Сьцяг Расеі  Аляксандар Воўкаў 02.08.1997
86 Сьцяг Беларусі  Міраслаў Міхалёў 12.06.2003 87 Сьцяг Расеі  Вадзім Шыпачоў 12.03.1987
90 Сьцяг Расеі  Мікіта Гусьлістаў 30.05.2002 91 Сьцяг Беларусі  Мікіта Пышкайла 29.05.2000
92 Сьцяг Расеі  Раман Гарбуноў 14.11.1996 98 Сьцяг Беларусі  Арсень Каўгарэня 13.05.2005

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  • Менскае «Дынама» стала першым клюбам у гісторыі КХЛ, які зьмяніў галоўнага трэнэра — канадзец Пол Гарднэр быў звольнены 29 ліпеня 2008 году гэтак і не правёўшы ніводнага афіцыйнага матчу.
  • На цырымоніі адкрыцьця зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 году ў Ванкувэры два гульцы «Дынама» былі сьцяганосцамі сваіх нацыянальных камандаў — Алег Антоненка нёс сьцяг каманды Беларусі, Віле Пэлтанэн — Фінляндыі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць