Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Ракшападобныя

Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам AvicBot (гутаркі | унёсак) у 19:21, 6 сьнежня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Ракшападобныя (Coraciiformes) — атрад птушак. Аб'ядноўвае 10 сямействаў, 49 родаў, 194 віды. Даўжыня да 165 см, маса да 4 кг. Апярэньне шчыльнае, яркаафарбаванае, зь металічным адлівам. Дзюбы разнастайныя, пераважна доўгія. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках, ва ў мерных шыротах пералётныя. Жывуць у рэдкіх лясах, некаторыя — ў саванах, стэпах, пустэльнях.

Ракшападобныя
Сіваграк (Coracias garrulus L.)
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі (Aves)
АтрадРакшападобныя (Coraciiformes)
Бінамінальная намэнклятура
Coraciiformes

Актыўныя ў дзень. Гняздуюцца ў дуплах, расколінах скал, норах; некаторыя віды ўтвараюць калёніі. На Беларусі трапляюцца зімародак звычайны, сіваграк, удод, шчурка залацістая.

Кормяцца казуркамі, зімародак — рыбай. Манагамы. Птушанятныя птушкі. Адкладваюць да 10 (звычайна 2 — 6) яек.