Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Ліга народаў

Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Escarbot (гутаркі | унёсак) у 06:41, 23 лістапада 2008. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Ліга Нацый — міжнародная арганізацыя, якая мела мэтай разьвіцьцё супрацоўніцтва паміж народамі і гарантыю міру і бяспекі. Асноўныя органы Лігі Нацый знаходзіліся ў Жэнэве.

Дзейнічала ў 19191939 гадах. Статут Лігі Нацый, выпрацаваны адмысловай камісіяй, створанай на Парыскай мірнай канфэрэнцыі (19191920), і ўключаны ў Вэрсальскую мірную дамову (1919) і іншыя мірныя дамовы, якія завяршылі Першую сусьветную вайну (19141918), быў першапачаткова падпісаны 44 дзяржавамі, у тым ліку 31 дзяржавай, што прымалі ўдзел у вайне на баку Антанты або якія далучыліся да яе (Вялікабрытаніяй, Францыяй, ЗША, Італіяй, Японіяй, Канадай, Аўстраліяй, Паўднёва-Афрыканскім Саюзам, Новай Зэляндыяй, Індыяй, Кітаем, Бэльгіяй, Балівіяй, Бразыліяй, Кубай, Эквадорам, Грэцыяй, Гаіці, Хіджазам, Гандурасам, Лібэрыяй, Нікарагуа, Панамай, Пэру, Польшчай, Партугаліяй, Румыніяй, Югаславіяй, Сіямам, Чэхаславакіяй, Уругваем), і 13 дзяржавамі, што прытрымваліся нэўтралітэту падчас вайны (Аргентынай, Чылі, Калюмбіяй, Даніяй, Нарвэгіяй, Гішпаніяй, Парагваем, Нідэрляндамі, Іранам, Сальвадорам, Швэцыяй, Швайцарыяй, Вэнэсуэлай). ЗША не ратыфікавалі статут Лігі Нацый і не ўвайшлі ў лік яе чальцоў, хоць ініцыятарам яе стварэння выступіў прэзыдэнт ЗША Вудра Вільсан.

Асноўнымі органамі Лігі Нацый зьяўляліся: Асамблея (у яе працы ўдзельнічалі ўсе чальцы Лігі Нацый; сэсіі Асамблеі праходзілі штогод у верасьні), Рада Лігі Нацый (першапачаткова складалася з 4 сталых чальцоў-прадстаўнікоў Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі і Японіі і 4 нясталых чальцоў; пасьля склад і лік чальцоў Рады мяняліся) і сталы сакратарыят на чале з генэральным сакратаром. Усё рашэньні Асамблеі і Рады, за выключэньнем рашэньняў па працэдурных пытаньнях, павінны былі прымацца аднагалосна. Пры Лізе Нацый на правах аўтаномных арганізацый былі створаныя Сталая палата міжнароднага правасудзьдзя, Міжнародная арганізацыя працы і іншыя арганізацыі.

У 1934 годзе СССР прыняў прапанову 30 дзяржаваў — чальцоў Лігі нацый аб уступе ў гэтую арганізацыю. У сьнежні 1939 году, пасьля пачатку савецка-фінскай вайны (19391940), Рада Лігі выключыла зь Лігі Нацый СССР. Таксама выйшлі зь Лігі Нацый Бразылія (1928), Японія, Нямеччына, Парагвай (1935), Чылі (1938) і іншыя; у 1937 выключаная Італія.

Фармальна распушчаная ў 1946 годзе, перадаўшы свае паўнамоцтвы ААН.

Вонкавыя спасылкі

  Ліга народаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA